Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дасе́кчы гл. дасячы.

дасе́ўкі, -се́вак іе́ўкаў.

Заканчэнне сяўбы.

Спраўляць д.

даскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак., да чаго.

Скачучы, дасягнуць якога-н. месца.

На адной назе даскакаў да дзвярэй.

|| незак. даска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

даскана́лы, -ая, -ае.

Непараўнальны па грунтоўнасці, майстэрстве выканання; падрабязны.

Дасканалае даследаванне.

Д. аналіз фактаў.

Дасканала (прысл.) разгледзець.

|| наз. даскана́ласць, -і, ж.

даско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, дасягнуць якога-н. месца.

2. Спяшаючыся, дамчацца да якога-н. месца (разм.).

Ён усюды даскочыць.

дасла́ць¹, дашлю́, дашле́ш, дашле́; дашлём, дашляце́, дашлю́ць; дашлі́; дасла́ны; зак., што.

1. Паслаць дадаткова, выслаць недасланае.

Д. грошы за пуцёўку.

2. Прасунуць да пэўнага месца (патрон, снарад і пад.).

Д. патрон у патроннік.

3. Адправіць, паслаць што-н. для ўручэння (карэспандэнцыю і пад.), а таксама накіраваць каго-н. куды-н. з пэўнай мэтай.

Д. сватоў.

Д. пакет з дакументамі.

|| незак. дасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дасы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

дасла́ць², -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; -сла́ў, -сла́ла; -сцялі́; -сла́ны; зак., што.

Пакрываючы паверхню, скончыць рассцілаць што-н.

Д. лён.

|| незак. дасціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

дасле́даванне, -я, н.

1. гл. даследаваць.

2. мн. -і, -яў. Навуковая праца.

Д. па гісторыі беларускага народа.

дасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць навуковы агляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго-н.

Д. законы прыроды.

Д. склад рэчыва.

2. Абследаваць, агледзець (аглядаць) для высвятлення, устанаўлення чаго-н.

Д. хворага.

Д. мясцовасць.

|| наз. дасле́даванне, -я, н.

дасле́дчы, -ая, -ае.

Які адносіцца да навуковага даследавання.

Д. інстытут.

Даследчая праца.