выло́мліваць гл. выламаць.
выло́ўліваць гл. вылавіць.
вы́лузаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Выняць, лузаючы.
В. боб са струкоў.
|| незак. вылу́зваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́лупіцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці з яйца (пра птушанят).
2. Утаропіцца шырока расплюшчанымі вачамі (разм.).
Што ты на мяне вылупіўся?
|| незак. вылу́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
вы́лупіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак. (разм.).
1. што. З сілай выдраць.
В. ліст з кнігі.
В. прабой з вушака.
2. каго. Набіць, адлупцаваць.
◊
Вылупіць вочы (разм., неадабр.) — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі.
|| незак. вылу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́лупцаваць гл. лупцаваць.
вы́лучыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.
1. Вызначыцца чым-н. сярод іншых.
В. сваімі здольнасцямі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці, выступіць з чаго-н. у выніку пэўных працэсаў.
У працэсе рэакцыі вылучылася соль.
|| незак. вылуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. вылучэ́нне, -я, н.
вы́лучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. каго-што. Адабраўшы, адасобіць ад агульнай масы; выдзеліць.
В. сваіх авечак з чарады.
В. галоўнае ў творы.
Яго вылучылі як лепшага вучня.
2. каго (што). Прапанаваць, выставіць для абмеркавання, паставіць на больш адказную работу.
В. кандыдата на пасаду старшыні.
3. што. Аддаць, выдзеліць каму-н. на карыстанне.
На будаўніцтва вылучылі сродкі і тэхніку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выпусціць, выдзеліць.
В. пах.
|| незак. вылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вылучэ́нне, -я, н.
В. кандыдата ў дэпутаты.
вылучэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
Перадавы супрацоўнік, вылучаны на якую-н. адказную работу.
|| ж. вылучэ́нка, -і, мн. -і, -нак.
|| прым. вылучэ́нскі, -ая, -ае.