Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дамры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на домры.

|| ж. дамры́стка, -і, ДМ -стцы, мн. -і, -так.

да́мскі, -ая, -ае.

1. гл. дама.

2. Прызначаны для абслугоўвання жанчын.

Д. кравец.

Д. цырульнік.

дамча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся і даімча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; зак. (разм.).

Вельмі хутка дабегчы, даехаць, даляцець да якога-н. месца.

Цягнік хутка дамчаўся да сталіцы.

дамча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́ і даімча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; зак. (разм.).

1. каго-што. Вельмі хутка даставіць да якога-н. месца.

Шафёр умомант дамчаў пасажыра да вакзала.

2. Тое, што і дамчацца, даімчацца.

Стаеннік вырваўся і хутка даімчаў да вадапою.