Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

даве́сціся, -вядзецца; -вяло́ся; безас., зак.

Здарыцца, прыйсціся.

Давялося папрацаваць сакратаром сельсавета.

|| незак. даво́дзіцца, -во́дзіцца; -во́дзілася.

даве́яць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; -ве́й; -ве́яны; зак., што.

Закончыць веянне чаго-н.

Д. ячмень.

|| незак. даве́йваць, -ваю, -ваеш, -вае.

давідна́, прысл.

Да світання, пакуль не развіднее.

Гарох змалацілі яшчэ д.

даві́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для выціскання соку з ягад, садавіны.

Д. прэс.

даві́цца, даўлю́ся, да́вішся, да́віцца; незак., чым.

1. Задыхацца ад чаго-н., што засела ў горле, або прыступу кашлю, смеху і пад.

Д. косткай.

2. перан. Харчавацца чым-н., што прыелася, абрыдла.

Д. бульбай.

|| зак. удаві́цца, удаўлю́ся, уда́вішся, уда́віцца (да 1 знач.) і падаві́цца, -даўлю́ся, -да́вішся, -да́віцца (да 1 знач.).

даві́ць¹, даўю́, даўе́ш, даўе́; даўём, даўяце́, даўю́ць; даві́; даві́ты; зак., што.

Закончыць віццё чаго-н.

Д. вяроўку.

|| незак. давіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

даві́ць², даўлю́, да́віш, да́віць; незак. (разм.).

1. Налягаць, націскаць цяжарам.

Цяжкая зброя давіць на плечы.

2. перан. Прыгнятаць, падаўляць.

даво́дзіцца, -во́джуся, -во́дзішся, -во́дзіцца; незак.

1. гл. давесціся.

2. каму кім. Быць у роднасных адносінах з кім-н.

Ён даводзіцца мне дзядзькам.

даво́дзіць¹ гл. давесці¹.

даво́дзіць² гл. давесці².