Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дабрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -бры́ў, -брыла́, -ло́; -брыдзі́; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці куды-н., да якога-н. месца.

Д. ў горад.

дабрэ́ць, -рэ́ю, -рэ́еш, -рэ́е; незак.

Станавіцца лепшым, больш добрым.

|| зак. падабрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

дабудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; зак.

1. Скончыць пабудову, будаўніцтва.

2. Надбудаваць.

|| звар. дабудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца.

дабудзі́цца, -буджу́ся, -бу́дзішся, -бу́дзіцца; зак., каго.

Разбудзіць не адразу, прымусіць прачнуцца.

Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся (прыказка).

дабы́так, -тку, м. (разм.).

Дабро, пажыткі.

Прывёз з сабой увесь д.

дабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; зак.

Прабыць дзе-н. да пэўнага тэрміну ці да канца.

Д. выпрабавальны тэрмін.

Д. да канца сходу.

дабяга́ць гл. дабегчы.

дабяла́, прысл.

1. Чыста, да белага колеру.

Вымыць сарочку д.

2. Да белага напалу.

Нагрэць д.

дабялі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -бе́ліцца; зак. (разм.).

Канчаткова выбеліцца.

Палатно дабеліцца на сонцы.

дабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; зак.

1. Закончыць пабелку ці бяленне чаго-н.

Д. сцены.

2. Выбеліць што-н. да якога-н. месца.

|| незак. дабе́льваць, -аю, -аеш, -ае.