Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́сіліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Дайсці да страты сіл; знясіліцца.

В. на цяжкай рабоце.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць неўрадлівым, спустошыцца (пра глебу; разм.).

Зямля высілілася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць моц (пра віно, хрэн і пад.; разм.).

|| незак. высі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. высі́льванне, -я, н. і высіле́нне, -я, н.

вы́сіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сіцца; незак.

Узвышацца, стаяць высока.

Удалечыні высіцца вежа.

вы́скал, -у, мн. -ы, -аў, м.

Сціснутыя зубы, якія відаць з-за расцягнутых губ.

Драпежны в.

вы́скаліцца гл. скаліцца.

вы́скаліць гл. скаліць.

выскаля́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМя́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́к (разм.).

Той, хто любіць пасмяяцца, пажартаваць.

Выскалякі не давалі праходу.

вы́скачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, м. і ж. (разм.).

Чалавек, які, жадаючы выслужыцца, паказаць сябе, ва ўсё ўмешваецца, які заняў прыметнае грамадскае становішча не па заслугах.

вы́скачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.

В. з лодкі.

Выскачыла з галавы (перан.: забылася; разм.). В. замуж (перан.: паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).

2. Скачучы або таропка выбегшы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.

Заяц выскачыў з кустоў.

В. насустрач.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана выпасці, выскачыць.

Нітка выскачыла з іголкі.

4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.).

В. са сваёй прапановай.

Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незак. выска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́скварыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Сквараннем вылучыць, здабыць.

В. тлушч з сала.

|| незак. высква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́скрабці, -бу, -беш, -бе; -бі; -бены; зак., што.

Скрабучы, ачысціць або выдаліць.

В. патэльню.

В. рэшткі кашы з каструлі.

|| незак. выскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.