вы́браць, -беру, -бераш, -бера; -беры; -браны; зак.
1. што. Адабраць, выняць.
В. смецце з зерня.
В. цытаты з класікаў.
2. каго-што. Узяць патрэбнае, аддаць перавагу каму-, чаму-н.
В. кнігу для чытання.
В. прафесію.
В. спадарожніка.
3. каго (што). Абраць галасаваннем.
В. новы склад прафкама.
4. што. Выняць, дастаць адкуль-н. усё да апошняга; зрасходаваць.
В. ваду са студні.
В. ліміты.
5. што. Сабраць ураджай бульбы, агуркоў і пад.
В. цыбулю ў агародзе.
6. што. Знайсці, вызваліць для якой-н. мэты (пра час).
В. вольную часіну.
|| незак. выбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вы́бар, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
вы́брукаваць гл. брукаваць.
вы́брык, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).
1. гл. выбрыкваць.
2. Учынак, які супярэчыць агульнапрынятым нормам паводзін.
Гэта ўсё яго выбрыкі.
выбры́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёл).
2. перан. Гарэзіць, дурэць.
|| аднакр. вы́брыкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. вы́брык, -у, мн. -і, -аў, м.
вы́брысці, -брыду, -брыдзеш, -брыдзе; -брыдзі; зак.
Брыдучы, выйсці адкуль-н.
В. з вады.
В. з зачараванага кола (перан.).
вы́брыць, -брыю, -брыеш, -брые; -брыты; зак., каго-што.
Зрэзаць брытвай валасы на чым-н., выгаліць.
В. твар.
|| незак. выбрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. вы́брыцца, -брыюся, -брыешся, -брыецца; незак. выбрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
вы́будаваць гл. будаваць.
выбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Тое, што і будаваць (у 1 знач.).
вы́бух, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Імгненнае вызваленне энергіі, якое суправаджаецца ўтварэннем моцна нагрэтых, з высокім ціскам газаў; гук, які суправаджае такое вызваленне.
Ядзерны в.
В. газаў.
2. перан., чаго. Раптоўнае праяўленне чаго-н.
В. смеху.
В. абурэння.
вы́бухнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.
1. Узарвацца.
Снарад выбухнуў.
2. З сілай вырвацца адкуль-н.
Полымя з дымам выбухнула з печы.
3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні).
Выбухнуў гнеў.
Выбухнула забастоўка.
|| незак. выбуха́ць, -а́е.