Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тачы́ла, -а, М -е, мн. -ы, -чы́л і -аў, н.

Тачыльны камень, а таксама станок для навострывання рэжучых інструментаў.

тачы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Інструмент для вастрэння нажоў, брытваў і пад.

2. Прыстасаванне для завострывання алоўкаў (разм.).

тачы́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для навострывання рэжучых інструментаў.

Т. камень.

Т. рэмень.

тачы́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Тачыльная майстэрня.

тачы́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца навострываннем рэжучых інструментаў.

|| ж. тачы́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

тачы́ць¹, тачу́, то́чыш, то́чыць; то́чаны; незак., што.

1. Рабіць вострым рэжучую частку, лязо чаго-н. з дапамогай тачыла, бруска і пад.; вастрыць.

Т. нож.

2. Рабіць прыдатным для карыстання (пра аловак).

3. Вырабляць што-н., апрацоўваючы на такарным станку.

Т. дэталі.

|| зак. натачы́ць, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны (да 1 і 2 знач.) і вы́тачыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 3 знач.).

|| наз. тачэ́нне, -я, н.

тачы́ць², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., то́чыць; незак.

1. што. Грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі ў чым-н., пашкоджваць што-н. (пра насякомых, грызуноў).

Шашаль точыць хату.

2. перан., каго-што. Неадступна мучыць, паступова пазбаўляючы сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.).

|| зак. патачы́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -то́чыць; -то́чаны (да 1 знач.).

таямні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Тое, што яшчэ не пазнана, не стала вядомым.

Таямніцы мінулага.

Т. атама.

2. Тое, што трымаецца ў сакрэце, наўмысна хаваецца ад іншых.

Не раскрываць таямніцы.

Умець захаваць таямніцу.

таямні́чы, -ая, -ае.

1. Поўны таямніцы (у 1 знач.), загадкава-незразумелы.

Т. шорах.

2. Які з’яўляецца тайнай і наўмысна хаваецца.

Прыехаў з таямнічай мэтай.

3. Шматзначны, загадкавы.

З таямнічым выразам твару.

|| наз. таямні́часць, -і, ж.

тонка... (а таксама танка...¹).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) тонкі (у 1 і 7 знач.), напр.: тонкавалакністы, тонкадашчаны, тонкапрадзенне, тонкаслаёвы, тонкасцябловы, тонказавостраны, тонкапсіхалагічны;

2) дробны (у 1 знач.), напр.: тонкаабмалочаны, тонказярністы, тонкакрышталічны, тонкапрасеяны, тонкапясчаны, тонкаразмолаты, тонкараспылены, тонкаструктурны.