Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дапрызы́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Малады чалавек, які праходзіць дапрызыўную ваенную падрыхтоўку.

дапрызы́ўны, -ая, -ае.

Які папярэднічае прызыву на ваенную службу.

Дапрызыўная падрыхтоўка.

дапускны́ гл. допуск.

дапусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; -пу́шчаны; зак.

1. каго (што) да каго-чаго. Дазволіць каму-н. удзельнічаць у чым-н. або мець доступ куды-н.

Д. да экзаменаў.

Д. да работы.

2. што. Зрабіць што-н. міжвольна.

Д. памылку.

3. Дазволіць што-н. зрабіць, чаму-н. адбыцца.

4. Палічыць за магчымае, верагоднае.

Не магу нават думкі такой д.

5. Прыладзіць, прыгнаць што-н. да чаго-н.

Д. дзверы да вушака.

Д. аконную раму.

|| незак. дапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дапушчэ́нне, -я, н.

дапушча́льны, -ая, -ае.

Які можна дапусціць; магчымы, дазволены.

Дапушчальнае адхіленне.

Дапушчальная надбаўка.

|| наз. дапушча́льнасць, -і, ж.

дапыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Распытваючы, даведацца аб кім-, чым-н.

Д. ў чалавека, хто ён.

Д. праўды.

|| незак. дапы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

дапыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Зрабіць допыт.

Д. абвінавачанага.

|| незак. дапы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

дапы́тваны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (спец.).

Той, у каго робяць допыт.

Д. аказаўся невінаваты.

дапы́тлівы, -ая, -ае.

1. Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць.

Гэта быў д. чалавек.

2. Праніклівы, здольны многае заўважыць, прадбачыць.

Д. розум.

Абвесці дапытлівым позіркам пакой.

|| наз. дапы́тлівасць, -і, ж.

дап’яна́, прысл.

Да поўнага ап’янення.

Напаіць д.