Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены; зак., што.

1. гл. кроіць.

2. перан. Удзяліць, з цяжкасцю выдзеліць для чаго-н.

В. вольную часіну.

В. сродкі на пакупку лесу.

|| незак. выкро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́крайка, -і, ДМ -крайцы, мн. -і, -краек, ж.

Узор для кройкі.

В. каўняра.

вы́красаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выбіць, высечы крэсівам (іскру, агонь).

|| незак. выкраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выкрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́красіць, -рашу, -расіш, -расіць; -расаны; зак., што.

Тое, што і выкрасаць.

вы́красліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Закрэсліўшы, апусціць, выключыць.

В. каго-н. са спісаў.

В. радок.

В. з памяці каго-н. (перан.: забыць).

|| незак. выкрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́красці, -краду, -крадзеш, -крадзе; вы́краў, -крала; вы́крадзі; вы́крадзены; зак., каго-што.

Украсці тое, што ахоўваецца.

В. сакрэтныя паперы.

|| незак. выкрада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выкра́дваць, -аю, -аеш, -ае.

выкро́йваць гл. выкраіць.

вы́крут, -у, М -круце, мн. -ы, -аў, м.

1. Незвычайны паварот.

Сцежка з выкрутам.

Скокі з выкрутамі.

2. перан. Прыём з хітрыкамі, які прымяняецца з мэтай дасягнуць чаго-н. або ўхіліцца ад чаго-н.

Гавары без выкрутаў.

выкрута́сы, -аў (разм.).

1. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі.

Язда з выкрутасамі.

Вырабляць нагамі в.

2. Мудрагелістыя моўныя звароты.

Слоўныя в.

3. перан. Хітрыкі, дзівацтвы.

Прызнаўся ва ўсім без выкрутасаў.

вы́крутка, -і, ДМ -тцы, ж. (разм.).

Выхад (з цяжкага становішча).

Няма ніякай выкруткі.