Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дапасава́нне, -я, н. (спец.).

Від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа граматычных формах, у якіх стаіць галоўнае слова, напр.: новы дом, цікавая кніга, беларускі народ.

дапасава́ны, -ая, -ае (спец.).

Звязаны граматычнай сувяззю дапасавання.

Дапасаванае азначэнне.

дапасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. Падагнаць, прыладзіць (разм.).

Д. новае тэхнічнае прыстасаванне.

2. Паставіць залежнае слова ў тым самым родзе, ліку, склоне, у якім стаіць галоўнае слова.

Д. прыметнік да назоўніка.

|| незак. дапасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

дапа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -падзі́; зак. (разм.).

1. да чаго. З прагнасцю дарвацца, накінуцца на што-н. жаданае.

Д. да вады.

2. Настойліва імкнучыся, дабрацца куды-н., да якога-н. месца.

Яго нішто не ўтрымае, ён усюды дападзе.

|| незак. дапада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

дапато́пны, -ая, -ае (разм.).

1. Вельмі даўні, які нібыта існаваў да міфічнага біблейскага патопу.

Дапатопная жывёліна.

2. Старамодны, устарэлы (жарт., іран.).

Д. фасон.

У цябе, браце, нейкая дапатопная мэбля.

дапаўна́, прысл. (разм.).

Да самых берагоў.

Наліць бочку д.

дапаўне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. дапоўніць.

2. Тое, чым што-н. дапоўнена; дадатак.

Д. да пастановы.

3. У граматыцы: даданы член сказа са знач. аб’екта, звычайна выражаны ўскосным склонам назоўніка ці іншай часцінай мовы ў функцыі назоўніка.

Прамое д.

Ускоснае д.

|| прым. дапаўня́льны, -ая, -ае (у 3 знач.).

Д. даданы сказ.

дапільнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што. (разм.).

1. Высачыць, заспець за якім-н. заняткам.

Д. злодзея.

2. Дагледзець, захаваць у парадку.

Д. сад.

|| незак. дапільно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

дапіна́ць гл. дапяць.

дапіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., што.

1. Скончыць пісаць што-н.; напісаць да якога-н. месца.

Д. пісьмо.

Д. пейзаж.

2. Дадаць да напісанага; прыпісаць.

Д. некалькі радкоў.

У ведамасці ўсё можна д.

|| незак. дапі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дапі́ска, -і, ДМ дапі́сцы, ж. і дапі́сванне, -я, н.