Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́клікнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. і аднакр., што і без дап.

Гучна выкрыкнуць, вымавіць.

В. лозунг.

|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

выклі́чнік, -а, м.

У граматыцы: нязменнае слова, што непасрэдна выражае пачуццё, адчуванне, эмацыянальную рэакцыю, валявое пабуджэнне і пад., напр.: ах, ой, ох, гэй.

|| прым. выклі́чнікавы, -ая, -ае.

выключа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне для выключэння і ўключэння электрычнага току.

выклю́чна.

1. часц. Толькі.

Ён есць в. раслінную ежу.

2. прысл. Асабліва, незвычайна.

В. здольны чалавек.

выклю́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжн.).

Выключныя правы.

2. Асаблівы, незвычайны.

В. выпадак.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.

Выключная заслуга вучонага.

Вырабы выключнай якасці.

|| наз. выклю́чнасць, -і, ж.

вы́ключыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Перастаць удзельнічаць у чым-н.

В. з гульні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць, адключыўшыся.

Матор выключыўся.

|| незак. выключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́ключыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Вывесці са складу чаго-н.

В. з брыгады.

В. са спісаў.

2. што. Спыніць дзеянне чаго-н. шляхам адключэння ці выключэння.

В. радыёпрыёмнік.

В. ток.

|| незак. выключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выключэ́нне, -я, н.

выключэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выключыць.

2. Адступленне ад агульнага правіла, рэдкі выпадак.

Няма правіла без выключэння.

За выключэннем, прыназ. з Р — акрамя, апрача каго-, чаго-н.

Сабраліся ўсе, за выключэннем хворых.

выко́лваць гл. выкалаць.

выко́нваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

1. гл. выканаць.

2. Строга прытрымлівацца чаго-н.

В. санаторны рэжым.

3. Здзяйсняць, несці грамадзянскія абавязкі.

В. службу.