Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тарфасо́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Машына для здабычы торфу гідраўлічным спосабам.

тарфя́нік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у. Залежы торфу, тарфяное балота.

2. -у. Асушанае тарфяное балота.

3. -а. Спецыяліст па торфе або рабочы торфараспрацовак.

тарфяні́сты, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе торф, багаты на торф.

Тарфяністае балота.

|| наз. тарфяні́стасць, -і, ж.

тарфя́нішча, -а, мн. -ы, -нішч і -аў, н.

Асушанае тарфяное балота.

тарфяны́, -а́я, -о́е.

1. Які змяшчае ў сабе торф.

Тарфяное балота.

2. Які звязаны са здабычай і апрацоўкай торфу.

Тарфяныя машыны.

тарцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).

1. Адпілоўваць канцы бярвення, брусоў і пад., апрацоўваць тарцы.

2. Засцілаць тарцамі (у 2 знач.).

|| зак. затарцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны (да 2 знач.).

|| наз. тарцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і тарцава́нне, -я, н.

|| прым. тарцо́вачны, -ая, -ае.

тарча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Узвышацца, уздымацца над паверхняй, вытыркацца ўбок, уперад, уверх і пад. 3-пад снегу тарчалі дошкі.

2. перан. Знаходзіцца дзе-н., назаляючы сваёй непатрэбнай прысутнасцю (неадабр.).

Увесь дзень т. у суседзяў.

тарчма́, прысл.

Старчаком, у вертыкальным становішчы.

Палка стаіць т.

таршэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лямпа з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу.

тары́ф, -у, мн. -ы, -аў, м.

Афіцыйна ўстаноўленая сума збораў, аплаты за што-н.

Мытны т.

Чыгуначны т.

|| прым. тары́фны, -ая, -ае.