тарцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).

1. Адпілоўваць канцы бярвення, брусоў і пад., апрацоўваць тарцы.

2. Засцілаць тарцамі (у 2 знач.).

|| зак. затарцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны (да 2 знач.).

|| наз. тарцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і тарцава́нне, -я, н.

|| прым. тарцо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)