Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сцямне́лы, -ая, -ае.

Які стаў цёмным, пацямнеў.

С. твар.

сцямне́цца гл. цямнецца.

сцямне́ць гл. цямнець.

сцяна́, -ы́, мн. сце́ны і (з ліч. 2, 3, 4) сцяны́, сцен, ж.

1. Вертыкальная частка будынка, памяшкання.

Цагляная с.

Драўляная с.

2. Высокая агароджа.

Гарадская с.

3. чаго або якая. Стромая бакавая паверхня чаго-н.

С. акопа.

4. адз., перан., чаго. Суцэльная маса чаго-н., якая ўтварае перашкоду, заслону для чаго-н.

С. з церняў.

С. дажджу.

Ілбом сцяны не праб’еш (разм.) — пра марныя спробы дасягнуць чаго-н.

І сцены вушы маюць (разм.) — папярэджанне аб асцярожнасці, бо могуць падслухаць.

Лезці на сцяну (разм., неадабр.) — моцна раздражняцца.

Свае сцены (разм.) — пра свой дом.

Ставіць да сцяны каго (разм.) — расстрэльваць.

Сцяна да сцяны (разм.) — у непасрэднай блізкасці, па суседстве (жыць, знаходзіцца і пад.).

Як за каменнай сцяной (разм.) — пад надзейнай аховай (жыць, адчуваць сябе).

Як у сцяну гарохам каму што (разм., неадабр.) — не рэагуе, не звяртае ўвагі на сказанае.

|| памянш. сце́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. сце́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і сценавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Сценная ніша.

Сценавыя блокі.

сцярвя́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Драпежная птушка атрада сокалападобных.

Арол-с.

2. Наогул жывёліна, якая харчуецца падлай.

Мядзведзь-с.

сцярля́джы гл. сцерлядзь.

сцярпе́ць, сцярплю́, сце́рпіш, сце́рпіць; сцярпі́м, сцерпіце́, сцярпя́ць; сцярпі́; зак., што.

Цярпліва вынесці, вытрымаць што-н.

С. абразу.

сцясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, сцесніце́, -ня́ць; -нёны; зак.

1. гл. цясніць.

2. каго (што). Прымусіць каго-н. пацясніцца.

С. суседзяў.

|| незак. сцясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

сця́цца¹, сатну́ся, сатне́шся, сатне́цца; сатнёмся, сатняце́ся, сатну́цца; сця́ўся, сцяла́ся, -ло́ся; сатні́ся; зак.

Счапіцца ў бойцы, сварцы.

|| незак. сціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

сця́цца², сатну́ся, сатне́шся, сатне́цца; сатнёмся, сатняце́ся, сатну́цца; сця́ўся, сцяла́ся, -ло́ся; сатні́ся; зак. (разм.).

1. Сабрацца ў камяк, скурчыцца.

С. ад холаду.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Шчыльна злучыцца, сціснуцца (пра губы, зубы і пад.).

Губы сцяліся ад болю.

3. перан. Сціснуцца, выклікаўшы цяжкае дыханне (пра горла, грудзі і пад.).

Унутры ўсё сцялася.

Сцялося ад крыўды сэрца.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зацвярдзець пад уздзеяннем марозу.

Гразь к вечару сцялася.

|| незак. сціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.