Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сцёбацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Сцёбаць сябе або адзін аднаго чым-н. гнуткім.

С. венікам у лазні.

сцёбаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Біць чым-н. гнуткім.

С. па спіне.

С. пугай.

С. дубцом па траве.

2. каго-што. Хвастаць таго, хто рухаецца праз зараснік (пра галіны).

Галіны бяроз балюча сцёбалі па тварах.

3. што. Піць у вялікай колькасці (разм., неадабр.).

С. гарэлку.

|| аднакр. сцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| звар. сцёбацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

|| наз. сцёбанне, -я, н.

сцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. гл. сцёбаць і сцябаць.

сцёк, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. сцячы.

2. Месца, прыстасаванне, па якім сцякае вада.

Памыйны с.

Прамысловыя сцёкі.

|| прым. сцёкавы, -ая, -ае.

Сцёкавая труба.