Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сцве́рджанне, -я, мн. -і, -яў, н.

Палажэнне, выказванне.

Сцверджанні па разгледжаных пытаннях былі вельмі розныя.

сцве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Устанавіць, вызначыць на падставе абследавання.

Урач сцвердзіў запаленне лёгкіх.

2. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы.

С. сваё «я».

3. Афіцыйна ўхваліць, прызнаць устаноўленым; пацвердзіць што-н.

С. дагавор подпісам.

|| незак. сцвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сцвярджэ́нне, -я, н.

сцвісці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., сцвіце́; зак. (разм.).

Наскрозь пакрыцца цвіллю, сплеснець.

Батон сцвіў.

сцвярджа́льны, -ая, -ае.

1. Які выказвае згоду з чым-н., пацвярджае што-н.

С. адказ.

2. Які замацоўвае, устанаўлівае што-н.

С. пафас рамана.

3. Які мае ў сабе сцверджанне (спец.).

С. сказ.

Сцвярджальнае суджэнне.

|| наз. сцвярджа́льнасць, -і, ж.

сцвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. сцвердзіць.

2. што, з дадан. і без дап. Настойліва даводзіць, упэўніваючы ў чым-н.

Старажылы сцвярджаюць, што за вёскай было возера.

Усе сцвярджаюць гэту ісціну.

|| наз. сцвярджэ́нне, -я, н.

сцвярджэ́нне, -я, н.

1. гл. сцвярджаць і сцвердзіць.

2. Палажэнне, думка, якой даводзяць што-н.

Правільныя сцвярджэнні.

сцвярдзе́лы, -ая, -ае.

Які стаў цвёрдым.

Сцвярдзелая гліна.

сцвярдзе́ць гл. цвярдзець.