Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сцэ́джванне гл. сцадзіць.

сцэ́джваць гл. сцадзіць.

сцэментава́ць гл. цэментаваць.

сцэ́на, -ы, мн. -ы, сцэн, ж.

1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, канцэрты, выступленні і інш., а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная, эстрадная дзейнасць.

Падняцца на сцэну.

Майстры сцэны.

2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.

3. Здарэнне, эпізод, які можна назіраць у жыцці.

Сцэна з жыцця студэнтаў.

4. Вострая, рэзкая размова (разм.).

С. рэўнасці.

|| памянш. сцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. сцэні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

сцэнагра́фія, -і, ж. (спец.).

Мастацтва афармлення тэатральнай сцэны, а таксама само такое афармленне.

|| прым. сцэнаграфі́чны, -ая, -ае.

сцэна́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Літаратурна-драматычны твор з падрабязным апісаннем дзеяння, на аснове якога можа ставіцца кінафільм, тэатральная пастаноўка і інш.

С. фільма «Альпійская балада».

2. Спіс дзейных асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну (спец.).

3. Загадзя распрацаваны дэталёвы план правядзення якога-н. відовішча, увогуле (перан.) ажыццяўлення чаго-н.

С. фестывалю.

4. перан. План ажыццяўлення чаго-н.; прагноз.

Дзейнічаць па сцэнарыі.

|| прым. сцэна́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

С. матэрыял.

С. аддзел.

сцэнары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар сцэнарыя (кінафільма, свята, фестывалю і пад.).

|| ж. сцэнары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

|| прым. сцэнары́сцкі, -ая, -ае.

сцэні́чны, -ая, -ае.

1. гл. сцэна.

2. Які мае патрэбныя для сцэны, тэатра якасці; прыгодны для сцэны, тэатра.

С. твор.

|| наз. сцэні́чнасць, -і, ж.

сцэно́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэатральны мастак, спецыяліст па сцэнаграфіі.