Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сцю́ард, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Афіцыянт на марскім пасажырскім судне ці пасажырскім самалёце.

сцюардэ́са, -ы, мн. -ы, -дэ́с, ж.

Бортправадніца на самалётах.

сцюдзёны, -ая, -ае.

Вельмі халодны.

С. вецер.

сцю́жа, -ы, ж.

Моцны холад, мароз.

Студзеньская с.