сцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго (што).
Біць чым-н. гнуткім, хвастаць.
С. дубцом.
|| зак. вы́сцебаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| аднакр. сцебану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты і сцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты.
|| наз. сцяба́нне, -я, н.
сцяблі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж. (разм.).
Тое, што і сцябло (у 1 знач.).
|| памянш. сцяблі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.; прым. сцяблі́нкавы, -ая, -ае.
сцяблі́ністы, -ая, -ае.
Са сцяблом, які мае форму сцябла (у 1 знач.).
сцяблі́сты, -ая, -ае.
3 вялікім сцяблом або вялікай колькасцю сцёблаў.
Сцяблістая расліна.
|| наз. сцяблі́стасць, -і, ж.
сцябло́, -а́, мн. сцёблы і (з ліч. 2, 3, 4) сцяблы́, сцёблаў, н.
Надземная частка травяністай расліны, якая нясе на сабе лісце, кветкі і плады.
С. бобу.
|| прым. сцябло́вы, -ая, -ае.
сцяг, -а, мн. сцягі́, -о́ў, м.
1. Палотнішча ўстаноўленага памеру, формы і колеру (колераў), звычайна з эмблемай дзяржавы, вайсковай часці, арганізацыі і інш., якое выкарыстоўваецца ў якасці іх сімвалу і, як правіла, прымацоўваецца адным бокам да дрэўка або шнура.
Дзяржаўны с.
Беларусі.
Палкавы с.
С.
Перамогі.
2. Кавалак тканіны пэўнай формы і афарбоўкі, які служыць знакам чаго-н., упрыгожаннем і інш.
Зялёны с.
Махаць сцягамі.
◊
Пад сцягам міру — у імя міру.
Трымаць высока сцяг (чаго-н.) — захоўваць якія-н. ідэалы, запаветы (высок.).
сцягано́сец, -но́сца, мн. -но́сцы, -но́сцаў, м.
Той, хто нясе або носіць сцяг.
Сцяганосцы воінскай славы (перан.; высок.).
сцяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).
1. Схадзіць куды-н. і вярнуцца назад.
С. ў краму.
2. Знасіцца.
Паліто ўжо сцягалася.
сцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Праўсё, многае: цягнучы, несучы, сабраць у адно месца.
С. хвораст у кучу.
2. Знасіць (разм.).
С. касцюм за сезон.
сцягно́, -а́, мн. сцёгны і (з ліч. 2, 3, 4) сцягны́, сцёгнаў, н.
Частка нагі (у жывёл — задняй канечнасці) ад тазасцегнавога да каленнага сустава.
|| прым. сцегнавы́, -а́я, -о́е.
Сцегнавая косць.