Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нараспа́шку, прысл.

Тое, што і наросхрыст.

нараспе́ў, прысл.

Працягла, расцягваючы словы.

Гаварыць н.

на́раст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. і на́расць, -і, -ей і -яў, ж.

1. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы арганізма.

Н. на ствале дрэва.

2. Тое, што наогул нарасло дзе-н., на чым-н.

Лёдавыя нарасты.

нарасхва́т, прысл.

Наперабой, стараючыся перахапіць у іншых.

Керамічныя вырабы купляюць н.

нарасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -расце́; наро́с, -расла́, -сло́; зак.

1. Вырасці ў нейкай колькасці.

Нарасло хмызняку.

2. Вырасці на паверхні чаго-н.

На страсе нарасло моху.

3. Сабрацца, павялічыцца (аб працэнтах, грошах і пад.).

Нараслі працэнты за год.

|| незак. нараста́ць, -а́е; наз. нараста́нне, -я, н.

нарасці́ць, -рашчу́, -ро́сціш, -ро́сціць; зак.

1. чаго. Вырасціць у нейкай колькасці.

Н. кветак.

2. што і чаго. Вырасціць што-н. на чым-н.

Н. мускулы.

3. што. Павялічыць у памерах, дабаўляючы што-н.

Н. сцяну.

|| незак. наро́шчваць, -аю, -аеш, -ае; наз. наро́шчванне, -я, н. і нарашчэ́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

на́расць гл. нараст.

нараўне́ і наро́ўні, прысл.

1. На адной лініі, на адной вышыні, глыбіні і пад., з роўнай сілай, скорасцю і г.д.

Спартсмены беглі н.

2. у знач. прыназ. Аднолькава з кім-, чым-н., на роўных умовах, правах.

Жанчыны працуюць н. з мужчынамі.

на́рачны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Чалавек, які спецыяльна пасылаецца з якім-н. спешным даручэннем.

Паслаць пісьмо нарачным.

нарачо́ны, -ая, -ае.

1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім.

Н. брат.

2. у знач. наз. нарачо́ны, -ага, м.; нарачо́ная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Жаніх, нявеста.

Усе лічылі іх нарачонымі.