нарасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -расце́; наро́с, -расла́, -сло́; зак.

1. Вырасці ў нейкай колькасці.

Нарасло хмызняку.

2. Вырасці на паверхні чаго-н.

На страсе нарасло моху.

3. Сабрацца, павялічыцца (аб працэнтах, грошах і пад.).

Нараслі працэнты за год.

|| незак. нараста́ць, -а́е; наз. нараста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)