Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ка́тар¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Запаленне слізістай абалонкі якога-н. органа.

К. страўніка.

|| прым. катара́льны, -ая, -ае.

ка́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікае вяслярнае або самаходнае судна для транспартных, спартыўных і прамысловых мэт.

К. на падводных крылах.

2. Малы ваенны карабель спецыяльнага або дапаможнага прызначэння.

Тарпедны к.

|| прым. ка́тарны, -ая, -ае.

катара́кта, -ы, ДМ -кце, ж.

Памутненне крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку.

Вылечыць катаракту.

|| прым. катара́ктны, -ая, -ае.

ка́тарга, -і, ДМ -рзе, ж.

1. Цяжкія прымусовыя работы для зняволеных у турмах ці ў іншых месцах зняволення ўзмоцненага рэжыму.

Саслаць на катаргу.

2. перан. Пра цяжкую працу, невыноснае жыццё.

Не работа, а к.

|| прым. ка́таржны, -ая, -ае.

Катаржная праца.

катаржа́нін, -а, мн.а́не і (з ліч. 2, 3, 4) -жа́ніны, -жа́н, м.

Чалавек, які адбывае катаргу або які быў на катарзе.

|| ж. катаржа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. катаржа́нскі, -ая, -ае.

ка́таржнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і катаржанін.

|| ж. ка́таржніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. ка́таржніцкі, -ая, -ае.

катастрафі́чны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы.

Катастрафічнае становішча.

|| наз. катастрафі́чнасць, -і, ж.

катастро́фа, -ы, мн. -ы, -ро́ф, ж.

1. Падзея з трагічнымі вынікамі, раптоўнае вялікае бедства.

Дарожная к.

Авіяцыйная к.

2. Значная змена, якая цягне за сабой рэзкі пералом у грамадскім або асабістым жыцці.

Нацыянальная к.

Сямейная к.

3. Нечаканая і грандыёзная падзея ў гісторыі планеты, якая робіць уплыў на яе далейшае існаванне (спец.).

Тэорыя катастроф.

|| прым. катастро́фны, -ая, -ае.

катафа́лк, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Транспартны сродак для дастаўкі труны з целам нябожчыка.

2. Высокая падстаўка для труны.

|| прым. катафа́лкавы, -ая, -ае.

ката́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна сядзяць кветкі; насенне.

К. кукурузы.

Катахі вярбы.

|| памянш. каташо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

|| прым. ката́шны, -ая, -ае.