Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дармавы́, -а́я, -о́е і дармо́вы, -ая, -ае.

Бясплатны, атрыманы за нішто, без грошай.

Д. абед.

Дармавому каню ў зубы не глядзяць (прымаўка).

дармае́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто не працуе, а жыве на чужыя сродкі; лайдак, гультай.

|| ж. дармае́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. дармае́дскі, -ая, -ае.

дармае́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Не працуючы, жыць на чужыя сродкі.

|| наз. дармае́дства, -а, н.

дармаўшчы́на, -ы, ж. (разм.).

Тое, што даецца дарма, бясплатна.

На дармаўшчыну кожны падкі.

дармо́, прысл.

Тое, што і дарма (у 2 і 3 знач.).

даро́бка гл. дарабіць.

даро́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ро́г, ж.

1. Паласа зямлі, прызначаная для язды і хадзьбы, якая злучае асобныя пункты мясцовасці, а таксама ўсякі камунікацыйны шлях.

Марская д.

Прасёлачная д.

Грунтавая д.

Асфальтавая д.

2. Адлегласць, якую трэба праехаць або прайсці.

Прайсці палавіну дарогі.

3. Месца для праходу, праезду, а таксама доступ куды-н.

Даць дарогу каму-н. (таксама перан.: даць магчымасць расці, развівацца каму-н.). Д. да сэрца (перан.).

4. Знаходжанне ў дарозе, падарожжа.

Усю дарогу праспаў.

5. перан. Накіраванасць, напрамак дзейнасці.

Ісці сваёй дарогай.

6. у знач. прысл. даро́гай. У час язды.

Пагутарым дарогай.

Апошняя дарога — пра смерць, пахаванне каго-н.

Бітая дарога — уезджаная дарога.

Збіцца з дарогі — пачаць весці заганны спосаб жыцця.

Ісці прамой дарогай — жыць сумленным жыццём.

Шчаслівай дарогі! — добрае пажаданне ў дарогу.

|| памянш.-ласк. даро́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.), даро́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.) і даро́жанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даро́жны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

Дарожнае будаўніцтва.

Дарожнае знаёмства.

Дарожныя нататкі.

даро́давы, -ая, -ае.

Перыяд, які працягваецца да пачатку родаў.

даро́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дарога.

Лясная д.

2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.

Пасыпаць дарожкі пяском.

3. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна абсталяваная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).

Бегавая д.

Водная д.

Узлётная д.

4. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.

Паслаць дывановую дарожку.

Карункавая д.

5. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы.

Злавіў шчупака на дарожку.

даро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па будаўніцтве, рамонце і эксплуатацыі дарог.

|| ж. даро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.