Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дапла́та, -ы, ДМа́це, ж.

1. гл. даплаціць.

2. Дадатковая плата.

Атрымаць даплату за звышурочную работу.

Д. за багаж.

|| прым. даплатны́, -а́я, -о́е.

Даплатная каса.

Даплатное пісьмо — пісьмо, за перасылку якога плаціць атрымальнік.

даплаці́ць, -ачу́, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што і без дап.

Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца.

Д. сто рублёў.

|| незак. дапла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дапла́та, -ы, ДМа́це, ж.

дапле́сціся, -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -лёўся, -ляла́ся, -ло́ся; -ляці́ся; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца.

Ледзь даплёўся да ложка.

|| незак. даплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

даплы́сці і даплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; -лыві́; зак.

Плывучы, дасягнуць якога-н. месца.

Д. да берага.

|| незак. даплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

дапо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Зрабіць больш поўным, дабавіць звыш таго, што маецца; папоўніць.

Д. кош грыбамі.

Д. дакладчыка.

|| незак. дапаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. дапаўне́нне, -я, н.

дапра́дкі, -дак і -дкаў.

Заканчэнне прадзіва.

Сёння ў іх д.

дапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Завяршыць працу над чым-н.; дадатковай апрацоўкай давесці да патрэбнай якасці.

Д. дысертацыю.

Д. праект.

2. Прапрацаваць да якога-н. часу, тэрміну.

Д. да лістапада.

|| незак. дапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дапрацо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

дапрызы́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Малады чалавек, які праходзіць дапрызыўную ваенную падрыхтоўку.

дапрызы́ўны, -ая, -ае.

Які папярэднічае прызыву на ваенную службу.

Дапрызыўная падрыхтоўка.

дапускны́ гл. допуск.