вышыва́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц, ж.
Жанчына, якая займаецца вышываннем.
вышыва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).
Кашуля, аздобленая вышыўкай.
вышыва́нне, -я, н.
1. гл. вышыць.
2. Тое, што вышыта або вышываецца.
Прыгожае в. на падушках.
вышы́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Будаўнік вышынных будынкаў.
2. Спецыяліст па вышынных палётах, пад’ёмах.
Лётчык-в.
Альпініст-в.
вышы́нны, -ая, -ае.
1. Які праводзіцца, ажыццяўляецца на вялікай вышыні (у 2 знач.).
В. палёт.
2. Пра архітэктурныя збудаванні: вельмі высокі, шматпавярховы.
В. будынак.
Вышыннае будаўніцтва.
вышыня́, -і́, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж.
1. гл. высокі.
2. Прастора і адлегласць ад якога-н. пункта або зямлі ўверх.
Глядзець у вышыню.
Ляцець на вялікай вышыні.
Узняць на вялікую вышыню што-н. (таксама перан.)
3. Узвышша, пагорак.
Заняць вышыню.
Авалодаць вышынямі ваеннага майстэрства (перан.).
4. У матэматыцы: адрэзак прамой, які злучае вяршыню геаметрычнай фігуры з яе асновай (або прадаўжэннем асновы) і перпендыкулярны ёй.
В. трохвугольніка.
◊
Быць на вышыні (разм.) — адпавядаць самым строгім патрабаванням.
вы́шыўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -вак, ж.
Вышыты ўзор на тканіне.
Ручнік з вышыўкай.
|| прым. вы́шывачны, -ая, -ае.
вы́шыць, -шыю, -шыеш, -шые; -шыты; зак., што.
1. Вышываннем зрабіць на чым-н. узор, малюнак, адлюстраванне і пад.
В. партрэт.
В. узор на рукаве.
2. Аздобіць вышыўкай (тканіну, скуру і пад.).
В. сукенку.
|| незак. вышыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вышыва́нне, -я, н.
вышэ́й.
1. прыназ. з Р. За межамі, звыш чаго-н., па-за чым-н.
Гэта в. майго разумення.
2. прыназ. з Р. Больш за які-н. узровень або ўверх ад якога-н. месца.
Тэмпература в. нуля.
Пабіць руку в. локця.
3. прысл. У папярэднім месцы прамовы, тэксту.
Як было сказана в.
вышэй...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае знач.:
1) раней (пра сказанае, напісанае), напр.: вышэйназваны, вышэйнапісаны;
2) размешчаны ў напрамку ўверх ад чаго-н., напр.: вышэйразмешчаны, вышэйляжачы;
3) галоўны, кіруючы, напр., вышэйстаячы (пра арганізацыі, інстанцыі).