Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выто́пліваць гл. вытапіць.

выто́птваць гл. вытаптаць.

вы́травіць гл. травіць¹.

вы́трасці гл. трэсці.

вытраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.

1. гл. вытравіць.

2. Тое, што і травіць¹.

вы́трусіць, -ушу, -усіш, -усіць; вы́трусі; -ушаны; зак., што (разм.).

Трусячы, выкінуць, вытрасці.

В. попел з люлькі.

|| незак. вытру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́труціць гл. труціць.

вы́трыбушыць гл. трыбушыць.

вы́трываць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. што. Цярпліва перанесці (боль, пакуты і пад.); выцерпець.

2. без дап. Праявіць вытрымку, сцярпець.

Не в. і ўмяшацца ў размову.

вы́трыманы, -ая, -ае.

1. Строга паслядоўны, устойлівы.

В. стыль дэкарацый.

2. Які ўмее валодаць сабой.

В. чалавек.

|| наз. вы́трыманасць, -і, ж.