Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́лік, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. вылічыць.

2. Утрыманая сума грошай.

Невялікі в.

За вылікам каго-чаго, у знач. прыназ. — за выключэннем, акрамя каго-, чаго-н.

вы́лінялы, -ая, -ае.

1. Які страціў першапачатковы колер.

Вылінялая майка.

2. Які скончыў ліняць (пра жывёл, птушак).

вы́ліняць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -яе; зак.

1. гл. ліняць.

2. Канчаткова паліняць.

Матэрыял выліняў.

вы́літы, -ая, -ае.

Вельмі падобны на каго-н.

Вадзік — в. бацька.

вы́ліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -льецца; зак.

1. з чаго. Выцечы, выйсці вон (пра вадкасць).

Вада вылілася з бочкі.

2. перан., у што. Прыняць той або іншы выгляд; ператварыцца.

Раздражненне вылілася ў форму пратэсту.

|| незак. выліва́цца, -а́ецца.

вы́ліць¹, -лью, -льеш, -лье і -лію, -ліеш, -ліе; вы́лі; -літы; зак., што.

1. з чаго. Выдаліць, прымусіць выцечы адкуль-н. (вадкасць).

В. ваду з вядра.

2. перан. Даць выхад якім-н. пачуццям, выказаць.

В. гнеў на каго-н. В. усё, што было на душы.

3. Зрабіць шляхам ліцця, адліць.

В. звон з медзі.

|| незак. выліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́ліць² гл. ліць².

выліча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па вылічальнай тэхніцы.

2. Прыбор, які робіць вылічэнні.

|| прым. выліча́льніцкі, -ая, -ае.

выліча́льны, -ая, -ае.

Які служыць для вылічэння, звязаны з вылічэннем.

Вылічальныя машыны.

В. цэнтр.

вы́лічыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

1. Падлічыўшы, вызначыць.

В. памер даходаў.

В. кошт будоўлі.

2. Утрымаць пры расплаце.

В. запазычанасць.

|| незак. выліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вылі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вылічэ́нне, -я, н. і вы́лік, -у, м. (да 2 знач.).