акамада́цыя, -і, ж. (кніжн.).
1. Прыстасаванне (арганізма).
2. У мовазнаўстве: фанетычны працэс прыстасавання вымаўлення сумежных зычных і галосных гукаў, у выніку чаго ўласцівасць аднаго гука часткова пашыраецца на іншы.
○
Акамадацыя вока — здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях.
|| прым. акамадацы́йны, -ая, -ае.
акампанеме́нт, -у, М -нце, м.
1. Музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі і пад.
Спяваць пад а. раяля.
2. З’явы, падзеі, якія суправаджаюць што-н., ствараюць гукавы фон чаму-н.
Пад а. дажджу (перан.: пад шум дажджу).
|| прым. акампанеме́нтны, -ая, -ае.
акампані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каму-чаму.
Суправаджаць спевы, дэкламацыю або ігру музычнага інструмента акампанементам.
А. хору на баяне.
акампанія́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Музыкант, які акампаніруе.
|| ж. акампанія́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).
акамяне́ласць, -і, ж.
1. гл. акамянелы.
2. звычайна мн. Акамянелыя рэшткі жывёл або раслін.
Адкапаць акамянеласці.
акамяне́лы, -ая, -ае.
1. Які пераўтварыўся ў камень, стаў цвёрды як камень.
А. ствол дрэва.
2. перан. Нерухомы, застылы; безжыццёвы, змярцвелы.
А. позірк.
А. твар.
|| наз. акамяне́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).
аканапа́ціць, -па́чу, -па́ціш, -па́ціць; -па́чаны; зак., што.
Пазатыкаць, пазабіваць пазы, шчыліны мохам, пакуллем і пад.
А. хату.
А. вокны.
|| незак. аканапа́чваць, -аю, -аеш, -ае.
акані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Дашчаная ці жалезная створка для прыкрыцця знадворку акна.
Зачыніць аканіцы.
|| прым. акані́чны, -ая, -ае.
А. кручок.
а́канне, -я, н.
Вымаўленне ў ненаціскных складах замест гукаў [о], [э] гука [а] пасля цвёрдых зычных (напр., сталы — стол, рачны — рэкІ). Дысімілятыўнае а. Няпоўнае а.