агарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак.
1. што. Тое, што і абгарадзіць.
2. перан., каго-што. Засцерагчы, абараніць ад каго-, чаго-н.
А. чалавецтва ад вайны.
|| незак. агаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. агарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; незак. агаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. агаро́джванне, -я, н.
ага́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.
Астача недагарэлай свечкі і пад.
Васковы а.
|| прым. ага́ркавы, -ая, -ае.
агарну́ць, агарну́, аго́рнеш, аго́рне; агарні́; аго́рнуты; зак., каго-што.
1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.
А. коўдрай дзіця.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).
Змрок агарнуў зямлю.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.
Думкі пра дом агарнулі хлопца.
Млявасцю агорнута ўсё цела.
4. Абняць, абхапіць, ахапіць.
Полымя агарнула ўвесь дом.
|| незак. аго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. агарну́цца, агарну́ся, аго́рнешся, аго́рнецца; агарні́ся; незак. аго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
агаро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Участак зямлі (звычайна каля дома) для вырошчвання агародніны.
Пасадзіць моркву ў агародзе.
◊
Агарод гарадзіць (разм.) —
1) пачынаць якую-н. клапатлівую справу;
2) гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць.
Кідаць каменьчыкі ў агарод чый (разм.) — рабіць намёкі, заўвагі, адзывацца пра каго-н. неадабральна.
|| прым. агаро́дны, -ая, -ае.
Агародныя культуры.
агаро́джа, -ы, ж.
Плот, тын і пад. вакол чаго-н.
А. вакол дома.
|| прым. агаро́джавы, -ая, -ае.
агаро́джванне гл. агарадзіць.
агаро́джвацца гл. агарадзіць.
агаро́джваць гл. агарадзіць.
агаро́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, які займаецца агародніцтвам; гаспадар агарода.
|| ж. агаро́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. агаро́дніцкі, -ая, -ае.
агаро́дніна, -ы, ж., зб.
Агародныя плады і зеляніна, якія скарыстоўваюцца ў ежу (агуркі, цыбуля, морква, буракі і пад.).
Суп з агародніны.
|| прым. агаро́днінны, -ая, -ае.
Агароднінная база.