агарну́ць, агарну́, аго́рнеш, аго́рне; агарні́; аго́рнуты; зак., каго-што.

1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць. А. коўдрай дзіця.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.). Змрок агарнуў зямлю.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н. Думкі пра дом агарнулі хлопца. Млявасцю агорнута ўсё цела.

4. Абняць, абхапіць, ахапіць. Полымя агарнула ўвесь дом.

|| незак. аго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. агарну́цца, агарну́ся, аго́рнешся, аго́рнецца; агарні́ся; незак. аго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)