Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дамінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.

1. Мець перавагу, быць галоўным, асноўным.

У агульнай мелодыі дамінавалі гукі кларнета.

2. Узвышацца над акаляючай мясцовасцю.

Гара дамінавала над горадам.

|| наз. дамінава́нне, -я, н.

даміна́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -на́нт і -аў, ж. (кніжн.).

Асноўная, найважнейшая ідэя, прыкмета або частка чаго-н.

|| прым. даміна́нтны, -ая, -ае.

дамініён, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Самакіравальная дзяржава, якая ўваходзіць у склад Брытанскай імперыі і залежыць ад яе ў сваёй унутранай і знешняй палітыцы.

Д.

Новая Зеландыя.

Канадскі д.

даміно́¹, нескл., н.

Гульня, у якой трэба выкласці 28 пластмасавых або касцяных пласцінак, на якіх нанесены ачкі, а таксама самі пласцінкі.

Гуляць у д.

даміно́², нескл., н.

Маскарадны касцюм у выглядзе доўгага плашча з рукавамі і капюшонам, а таксама чалавек у такім касцюме.

Апрануты ў д.

Д. ў масцы.

даміно́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Аматар гуляць у даміно¹.

Заядлы д.

|| ж. даміно́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

да́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

У шашачнай гульні: шашка, якая дайшла да апошняга рада клетак праціўніка і набыла права рухацца на любую колькасць клетак.

Прайсці ў дамкі.

дамка́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: дамавы камітэт (грамадская арганізацыя жыхароў).

Пасяджэнне дамкама.

|| прым. дамка́маўскі, -ая, -ае.

дамкра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для пад’ёму цяжару на невялікую вышыню.

Рэечны д.

Гідраўлічны д.

|| прым. дамкра́тны, -ая, -ае.

дамо́ва, -ы, мн. -ы, -о́ў і -о́ваў, ж.

1. Вусная або пісьмовая дамоўленасць аб узаемных абавязацельствах.

Д. на пастаўку лесу.

2. Дакумент, у якім зафіксаваны ўмовы аб узаемных абавязацельствах.

Мірная д.