Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́калаціць, -лачу, -лаціш, -лаціць; -лачаны; зак., што.

1. Уручную збольшага абмалаціць, абабіць.

В. жыта.

2. Спагнаць сілай, прымусам або з цяжкасцю атрымаць (разм.).

В. нядоімкі.

|| незак. выкало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́калаць, -лю, -леш, -ле; -лі; -латы і -ланы; зак., што.

1. Праткнуць чым-н. вострым.

В. вока.

2. Зрабіць узор, малюнак і пад., праколваючы чым-н. вострым.

В. татуіроўку.

3. Высечы з сярэдзіны чаго-н. вострым.

В. кусок лёду.

Хоць вока выкалі — вельмі цёмна.

|| незак. выко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́калупаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Калупаючы, выняць.

В. разынку з булкі.

2. Калупаючы, зрабіць паглыбленне (разм.).

В. ямку.

|| незак. выкалу́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. вы́калупнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты (да 1 знач.).

вы́калупіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што.

Калупнуўшы, выняць.

|| незак. выкалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. вы́калупнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты.

выкана́льніцкі, -ая, -ае.

Тое, што і выканаўчы (у 2 знач.).

Выканальніцкае майстэрства.

выкана́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які можа быць выкананы.

|| наз. выкана́льнасць, -і, ж.

выкана́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м. і ж.

Той, хто выконвае што-н.

В. работ.

В. ролі Паўлінкі.

Судовы в. (службовая асоба, якая ажыццяўляе рашэнні суда па выканаўчых лістах).

выкана́ўчы, -ая, -ае.

1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым-н.

Выканаўчая ўлада.

В. камітэт.

В. ліст (дакумент, па якім ажыццяўляецца судовае рашэнне).

2. Які мае адносіны да выканаўцы — да таго, хто выступае з выкананнем якога-н. мастацкага твора.

Індывідуальная выканаўчая манера.

|| наз. выкана́ўчасць, -і, ж.

вы́канаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.).

В. план.

В. абяцанне.

В. загад.

2. Праспяваць, сыграць, станцаваць.

В. песню, танец.

|| незак. выко́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выкана́нне, -я, н.

Праверка выканання.

Прывесці ў выкананне.

Культура выканання.

выканка́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: выканаўчы камітэт.

В. гарадскога Савета дэпутатаў.

|| прым. выканка́маўскі, -ая, -ае (разм.).