Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́жла, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Гончая сука.

выжля́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто загадвае гончымі сабакамі на паляванні.

выжыва́ць¹ гл. выжыць¹.

выжыва́ць² гл. выжыць².

вы́жым гл. выжаць².

выжыма́ць гл. выжаць².

выжына́ць гл. выжаць¹.

вы́жыць¹, -жыву, -жывеш, -жыве; зак.

Застацца жывым пасля цяжкай хваробы, ранення і пад.

Ранены выжыў.

Выжыць з розуму (разм.) — страціць памяць, здольнасць усведамляць.

|| незак. выжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выжыва́нне, -я, н.

Барацьба за в. чалавецтва.

вы́жыць², -жыву, -жывеш, -жыве; -жыты; зак., каго (што) (разм.).

Прымусіць пакінуць свой дом, вымусіць пайсці адкуль-н.

В. жыльца.

В. са службы.

|| незак. выжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выжыва́нне, -я, н.

вы́залаціць гл. залаціць.