Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

навічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. Чалавек, які ўпершыню з’явіўся дзе-н.

У клас прыйшлі два навічкі.

2. Той, хто ўпершыню пачаў займацца якой-н. справай.

Н. у ваеннай справе.

наво́бмацак, прысл.

Пры дапамозе дотыку, абмацваючы.

Ісці н.

наво́ддалек (разм.).

1. прысл. Тое, што і наводдаль (у 1 знач.).

Стаяць н.

2. прыназ. з Р. Тое, што і наводдаль (у 2 знач.).

Клуб стаяў н. вуліцы.

наво́ддаль.

1. прысл. На некаторай адлегласці; не вельмі далёка.

Н. стаяла каплічка.

2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве прадмета, асобы, месца ці прасторавай мяжы, на пэўнай аддегласці ад якіх адбываецца дзеянне, рух або размяшчаецца хто-, што-н.

Млын стаяў н. вёскі.

наво́дзіць гл. навесці.

наво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. навесці.

2. Наданне ствалу гарматы пэўнага кірунку для пападання ў цэль (спец.).

Біць прамой наводкай.

наво́дліў, прысл. (разм.).

Наводмаш.

Н. ударыць па шчацэ.

наво́дмаш, прысл.

Размахнуўшыся, з размаху, з сілай.

Ударыць н.

наво́дны, -ая, -ае (разм.).

Які прыведзены, прывезены аднекуль; чужы (часцей пра жывёл).

Наводныя жывёлы.

наво́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Баец, які наводзіць гармату, кулямёт на цэль.

2. Спецыяліст, які займаецца наводкай чаго-н.

Н. мастоў.

3. Саўдзельнік зладзейскай шайкі, які высочвае і наводзіць на месца, дзе можна красці (разм.).

|| ж. наво́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.