Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́душыць¹, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Ціснучы, націскаючы, выламаць.

В. шыбу з рамы.

2. каго. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.

|| незак. выду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́душыць², -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што (разм.).

Зрасходаваць духі і пад.

В. флакон адэкалону.

|| незак. выду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

выдыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., перад кім-чым (разм.).

Дагаджаць каму-н., выказваць сваю адданасць.

В. перад начальствам.

вы́дых, -у, мн. -і, -аў, м.

Разавае выштурхванне паветра з лёгкіх пры выдыханні; проціл. ўдых.

вы́дыхнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Патраціць усе сілы, знясілець.

Атака выдыхнулася (перан.: аслабла).

|| незак. выдыха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́дыхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што.

Дыханнем выштурхнуць з лёгкіх.

В. паветра.

|| незак. выдыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. выдыха́нне, -я, н.; прым. выдыха́льны, -ая, -ае.

вы́езд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. выехаць.

2. Месца, праз якое выязджаюць.

В. на шашу.

3. Коні з экіпажам і вупражжу (уст.).

|| прым. выязны́, -а́я, -о́е.

Выязная сесія суда (па-за месцам работы). Выязныя вароты.

В. конь (не рабочы; уст.).

вы́ездзіць¹, -езджу, -ездзіш, -ездзіць; -езджаны; зак., што.

1. Ездзячы, пабываць у многіх месцах, аб’ездзіць.

Выездзіў паўсотні кіламетраў за дзень.

2. Утрамбаваць яздой, уездзіць.

Добра выезджаная дарога.

3. Ездзячы, дасягнуць якой-н. мэты (разм.).

Нічога мы сёння не выездзім.

|| незак. вые́зджваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́ездзіць², -зджу, -здзіш, -здзіць; -зджаны; зак., каго.

Прывучыць да язды.

В. каня.

вы́емка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. гл. выняць.

2. Паглыбленне, упадзіна.

В. ў сцяне.