Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

акцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік акцый¹, саўладальнік акцыянернага прадпрыемства.

|| прым. акцыяне́рскі, -ая, -ае.

акцэ́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Націск у слове, а таксама знак націску (спец.).

Зрабіць а. на чым-н. (перан.: падкрэсліваючы, звярнуць увагу на што-н.; кніжн.).

2. Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя тым, хто гаворыць на чужой мове.

|| прым. акцэ́нтны, -ая, -ае (да 1 знач.).

акцэнтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

1. Паставіць (ставіць) акцэнт (у 1 знач.) на чым-н. (спец.).

2. перан. Вылучыць (вылучаць), падкрэсліць (падкрэсліваць) якую-н. думку ў выказванні (кніжн.).

А. увагу на больш важным, істотным.

акы́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Народны паэт-пясняр (у казахаў, кіргізаў).

|| прым. акы́нскі, -ая, -ае.

акы́ш, выкл.

Вокрык, якім адпуджваюць курэй, птушак. —

Акыш, каб на вас!