Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

утапі́ць гл. тапіць¹.

утапі́чны, -ая, -ае.

1. гл. утопія.

2. Які з’яўляецца ўтопіяй, нязбытны.

|| наз. утапі́чнасць, -і, ж.

утапта́ць, утапчу́, уто́пчаш, уто́пча; утапчы́; утапта́ны; зак., што.

1. Умяць, топчучы нагамі.

У. зямлю.

2. у што. Топчучы, уціснуць.

У. акурак у зямлю.

У. у гразь каго-н. (перан.).

3. Складаючы, уціснуць куды-н. усё, многае (разм.) або прыціснуць, умяць.

У. усе рэчы ў чамадан.

У. сена.

4. перан. Многа з’есці чаго-н. (разм.).

У. талерку кашы.

|| незак. уто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

утаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што і чаго.

Набыць якую-н. суму грошай ад продажу чаго-н.; выручыць.

У. многа грошай.

|| незак. утарго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

утаро́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак., у каго-што.

Не зводзячы вачэй, углядзецца ў каго-, што-н.; стаць пільным, накіраваным (пра вочы, позірк).

Чаго ты ў мяне ўтаропіўся? Яго позірк утаропіўся ўдаль.

|| незак. утаро́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

утаро́піць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што ў каго-што.

Уставіць вочы, позірк на каго-, што-н.

У. вочы ў падлогу.

|| незак. утаро́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

утачы́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., уто́чыцца; зак.

Сточваючыся, зрабіцца вузейшым (пра лязо).

|| незак. уто́чвацца, -аецца.

утачы́цца², утачу́ся, уто́чышся, уто́чыцца; зак., у што.

Точачы, пранікнуць унутр ці ў глыбіню чаго-н.

Крот утачыўся ў зямлю.

|| незак. уто́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

утачы́ць¹, утачу́, уто́чыш, уто́чыць; уто́чаны; зак., што.

Сточваючы, звузіць шырыню (ляза).

|| незак. уто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уто́чка, -і, ДМ -чцы, ж. і уто́чванне, -я, н.

утачы́ць², утачу́, уто́чыш, уто́чыць; уто́чаны; зак., што ў што.

Шыючы, уставіць кавалак матэрыі.

У. клін у рукаў.

|| незак. уто́чваць, -аю, -аеш, -ае.