Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

утвары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́рыцца; зак.

Атрымацца, узнікнуць.

Утварыліся снежныя завалы.

Утварылася новае таварыства.

|| незак. утвара́цца, -а́ецца.

|| наз. утварэ́нне, -я, н.

утвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.

Лініі ўтварылі прамы вугал.

Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.

2. Арганізаваць, заснаваць.

У. ваенна-палітычны саюз.

3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).

Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!

|| незак. утвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. утварэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

утварэ́нне, -я, н.

1. гл. утварыцца, утварыць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што ўтварылася з чаго-н.

Тлушчавыя ўтварэнні.