Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уто́йванне гл. утаіць.

уто́йваць гл. утаіць.

уто́к, утку́, м. (спец.).

Папярочныя ніткі тканіны, якія пераплятаюцца з падоўжнымі (асновай).

|| прым. уто́чны, -ая, -ае.

уто́ма, -ы, ж. (разм.).

Стан утомленага, пачуццё стомленасці ад працы; стома.

Адчуць утому.

уто́млены, -ая, -ае.

Абяссілены, змораны цяжкай працай, іншымі заняткамі; які выражае зморанасць.

У. выгляд.

У. дарогай.

|| наз. уто́мленасць, -і, ж.

уто́мны, -ая, -ае (разм.).

Які даводзіць да стомы, зморанасці.

Утомная дарога.

Утомная гарачыня.

|| наз. уто́мнасць, -і, ж.

уто́пія, -і, ж.

Нешта фантастычнае, нязбытнае, неажыццявімая мара [паводле назвы рамана англійскага пісьменніка 16 ст. Т.

Мора, які апісаў уяўны ідэальны грамадскі лад будучыні].

|| прым. утапі́чны, -ая, -ае.

У. сацыялізм.

уто́птваць гл. утаптаць.

уто́ра¹, -ы, мн. -ы, уто́р, ж. (спец.).

Унутраная нарэзка, у якую ўстаўляецца дно ў бочцы, цэбры і пад.

уто́ра², -ы, мн. -ы, уто́р, ж. (спец.).

Другі голас у музычнай партыі.