Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

утулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак., у што.

1. Уткнуўшыся, прыціснуцца да чаго-н.

У. тварам у падушку.

2. Захутацца ў што-н.

У. ў каўнер.

|| незак. уту́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

утулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак., што.

1. у што. Схаваць або (пра галаву) уцягнуць, увабраць унутр чаго-н.

У. твар у каўнер.

У. галаву ў плечы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыціснуць (вушы) да галавы (пра каня і пад.).

Конь утуліў вушы.

|| незак. уту́льваць, -аю, -аеш, -ае.

уту́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Дэталь машыны або якога-н. прыстасавання — металічная трубка, якая прызначана для змяншэння трэння ў месцы апоры вала.

Калёсныя ўтулкі.

|| прым. уту́лкавы, -ая, -ае і уту́лачны, -ая, -ае.

уту́льнасць, -і, ж.

1. гл. утульны.

2. Выгода, прыемная ўпарадкаванасць быту, жылля.

Стварыць у. у доме.

Хатняя ў.

уту́льны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца ўтульнасцю (у 2 знач.), зручны і прыемны.

У. пакой.

Утульна (прысл.) умасціцца ў крэсле.

2. Зацішны, укрыты ад каго-, чаго-н.

У. куточак для адпачынку.

|| наз. уту́льнасць, -і, ж.