укапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.
Капаючы, углыбіцца ў што-н.; выкапаць укрыцце.
Пяхота ўкапалася ў зямлю.
|| незак. уко́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
укапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і уко́паны; зак.
1. што ў што. Умацаваць у выкапаным паглыбленні.
У. слупы.
Як укапаны (укопаны) стаіць (зусім нерухома).
2. пераважна з адмоўем, чаго і без дап. Змагчы ўскапаць што-н.
Зямля такая цвёрдая, рыдлёўкай не ўкапаеш.
3. што і чаго. Накапаць, выкапаць невялікую колькасць чаго-н. (разм.).
У. крыху бульбы.
|| незак. уко́пваць, -аю, -аеш, -ае.
укаране́лы, -ая, -ае.
1. Які пусціў глыбока карэнне.
2. перан. Які трывала замацаваўся дзе-н., усталяваўся (пра погляды, звычкі).
Укаранелыя звычкі.
укаране́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак. (разм.).
Тое, што і укараніцца (у 1 і 2 знач.).
укарані́цца, -раню́ся, -рэ́нішся, -рэ́ніцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пусціць глыбока карэнне, добра ўрасці ў зямлю.
Укараніўся пырнік у агародзе.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Трывала замацавацца, усталявацца.
Укаранілася такая звычка.
3. Абсталявацца дзе-н., умацаваць сваё становішча.
У. на новым месцы.
|| незак. укараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. укаране́нне, -я, н.
укарані́ць, -раню́, -рэ́ніш, -рэ́ніць; -ранёны; зак., што.
1. Пасадзіўшы, даць умацавацца ў глебе каранямі.
2. перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго-н. у практыцы; прымусіць увайсці ў быт, свядомасць і пад.
У. гаспадарчы разлік.
У. новы метад у вытворчасць.
|| незак. укараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. укаране́нне, -я, н.
укараці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́ціцца; зак.
Стаць карацейшым (у 1 і 3 знач.).
Цень укараціўся.
З надыходам зімы дні ўкараціліся.
|| незак. укаро́чвацца, -аецца.
|| наз. укарачэ́нне, -я, н.
укараці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; -ро́чаны; зак., што.
Зрабіць карацейшым (у 1 і 3 знач.).
У. рукавы.
У. тэрмін.
|| незак. укаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. укарачэ́нне, -я, н.
укармі́ць, укармлю́, уко́рміш, уко́рміць; уко́рмлены; зак.
1. каго (што). Зрабіць сытым; адкарміць.
У. парсюка.
2. каго-што. Пракарміць (разм.).
У. сям’ю.
|| незак. уко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. укармі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., уко́рміцца (да 1 знач.); незак. уко́рмлівацца, -аецца.
укаці́цца, укачу́ся, уко́цішся, уко́ціцца; зак., у што.
Коцячыся, апынуцца ўнутры чаго-н., увайсці, уехаць.
Мяч укаціўся ў вароты.
|| незак. уко́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.