Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узрыва́ць¹ гл. узрыць.

узрыва́ць² гл. узарваць.

узры́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.

1. Імгненны распад рэчыва, які суправаджаецца ўтварэннем моцна нагрэтых, з высокім ціскам газаў, а таксама гук, які ўзнікае пры такім разбурэнні; выбух.

У. газаў.

У. бомбы.

2. Разбурэнне чаго-н., зробленае пры дапамозе такога распаду рэчываў.

У. скалы.

3. перан., чаго. Раптоўнае бурнае праяўленне чаго-н.

У. смеху.

узрыўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па ўзрыўных работах.

узрыўны́, -а́я, -о́е.

Які служыць для ўзрывання, узрыву (у 1 і 2 знач.); які з’яўляецца вынікам узрыву.

Узрыўныя работы.

Узрыўная хваля.

узрыўча́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (разм.).

Выбуховае рэчыва.

узрыхле́нне гл. рыхліць.

узрыхлі́ць гл. рыхліць.

узрыхля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.

Тое, што і рыхліць.

узры́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́е; -ы́ты; зак., што.

Разрыць лычом (пра жывёл).

У. зямлю.

|| незак. узрыва́ць, -а́е.