Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узме́жак, -жка, мн. -жкі, -жкаў, м.

Частка сенажаці, аблогі, якая прымыкае да агарода.

Абкасіць у.

узмо́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага.

Жыць на ўзмор’і.

узмо́цнены, -ая, -ае.

1. Павялічаны, палепшаны.

Узмоцненае харчаванне.

2. Надта настойлівы (кніжн.).

Узмоцненыя просьбы.

|| наз. узмо́цненасць, -і, ж.

узмо́шчвацца гл. узмасціцца.

узмужне́лы, -ая, -ае.

Які дасягнуў поўнага фізічнага развіцця, стаў дарослым.

У. хлопец.

Узмужнелая постаць.

|| наз. узмужне́ласць, -і, ж.

узмужне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Дасягнуць поўнага фізічнага развіцця, стаць зусім дарослым.

Юнак узмужнеў.

|| наз. узмужне́нне, -я, н.

узмы́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Запарыць хуткай яздой (пра каня).

|| незак. узмы́льваць, -аю, -аеш, -ае.