Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узлётны гл. узляцець.

узліва́нне, -я, н.

У старажытнасці: прынясенне віна ў ахвяру багам.

узлі́ць, узалью́, узалье́ш, узалье́; узальём, узальяце́, узалью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; узлі́ў, -ліла́, -ло́; узлі́; узлі́ты; зак., што і чаго.

Лінуць якую-н. вадкасць на паверхню чаго-н.

У. алей на патэльню.

|| незак. узліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

узло́м гл. узламаць.

узло́мваць гл. узламаць.

узло́мліваць гл. узламаць.

узло́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ўзломлівае што-н. з мэтай абрабавання.

узлу́шчыць гл. лушчыць.

узляга́ць гл. узлегчы.

узляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

Узняўшыся, паляцець.

Самалёт узляцеў.

Вераб’і ўзляцелі на страху.

У. у паветра (таксама перан.: узарвацца, разляцецца ад выбуху).

|| незак. узлята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узлёт, -у, М -лёце, м.; прым. узлётны, -ая, -ае.

Узлётная паласа.