Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узвар’ява́ць гл. вар’яваць.

узвелічэ́нне гл. узвялічыць.

узве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі́; -ве́дзены; зак.

1. каго на што. Ведучы, дапамагчы ўзысці, падняцца наверх чаго-н.

У. дзіця на ганак.

2. што на каго-што. Узняць (вочы, позірк), паглядзець уверх.

У. вочы на каго-н.

3. што. Прывесці ў гатовае да выстралу становішча (пра зброю).

У. курок.

4. што. Збудаваць, паставіць.

У. будынак.

У. помнік.

5. перан., каго-што ў што. Узвысіць да якога-н. стану, звання; надаць чаму-н. іншае ці важнае значэнне.

У. ў ранг заслужанага дзеяча навукі.

У. ў абсалют.

У. што-н. у закон.

6. перан., што на каго. Несправядліва прыпісаць каму-н. што-н.

У. паклёп на каго-н.

7. што ў што (у якую-н. ступень, у квадрат, у куб). Памножыць лік (ці велічыню) сам на сябе столькі разоў, колькі вызначае паказчык ступені.

У. сем у куб.

|| незак. узво́дзіць, -о́джу, -о́дзіш, -о́дзіць.

|| наз. узвядзе́нне, -я, н. і узво́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

узвіхры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́цца; зак.

Закружыцца віхрам.

Узвіхрыўся пыл на дарозе.

узві́цца, узаўю́ся, узаўе́шся, узаўе́цца; узаўёмся, узаўяце́ся, узаўю́цца; узві́ўся, -ві́лася, -ло́ся; узві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наматацца.

Ніткі ўзвіліся на шпульку.

2. Узляцець увысь, падняўшыся, закруціцца, закружыцца.

Узвіліся галубы.

Узвіўся клубок агню.

3. перан. Прыйсці ў раздражнены стан (разм.).

|| незак. узвіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

узві́ць, узаўю́, узаўе́ш, узаўе́; узаўём, узаўяце́, узаўю́ць; узві́ў, -ві́ла, -ло́; узві́; узві́ты; зак., што.

1. Навіць, наматаць на што-н.

У. ніткі на вітушку.

2. Падняўшы, закружыць, закруціць.

Вецер узвіў шматкі паперы.

|| незак. узвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

узво́д¹, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Падраздзяленне роты, эскадрона або батарэі.

|| прым. узво́дны, -ая, -ае.

Узводны камандзір.

Далажыць узводнаму (наз.).

узво́д², -а і -у, М -дзе, м.

1. -у, гл. узвесці.

2. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне ва ўдарным механізме зброі, якое дае магчымасць узвесці курок (спец.).

Курок на ўзводзе.

На ўзводзе (разм.) —

1) у стане ап’янення;

2) у стане нервовага ўзбуджэння.

|| прым. узвадны́, -а́я, -о́е.

узво́дзіць гл. узвесці.

узвы́сіцца, -ы́шуся, -ы́сішся, -ы́сіцца; зак.

1. Узняцца ўвысь, падняцца вышэй навакольнага (паэт.).

2. перан. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча, значэння.

Жаданне ў.

|| незак. узвыша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узвышэ́нне, -я, н.