Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нава́жыць², -ва́жу, -ва́жыш, -ва́жыць; зак., з інф.

Намерыцца што-н. рабіць або зрабіць; вырашыць.

Н. правесці конкурс дзіцячых малюнкаў.

Н. перайсці на іншую работу.

навазі́цца, -важу́ся, -во́зішся, -во́зіцца; зак. (разм.).

1. Тое, што і навазіць (у 1 знач.).

Дзе ж тут навозішся дроў.

2. Уволю наездзіцца, накатацца.

навазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць; -во́жаны; зак.

1. чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н.

Н. пяску і гліны.

2. каго. Уволю павазіць, пакатаць.

Н. на санках.

|| незак. наво́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

навакаі́н, -у, м.

Прэпарат, які ўжыв. для мясцовага абязбольвання і для лячэння некаторых захворванняў.

|| прым. навакаі́навы, -ая, -ае.

навако́л.

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

навако́ла

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

навако́лле, -я, н.

1. Мясцовасць, якая прылягае, прымыкае да чаго-н.

Н. горада.

Вада затапіла ўсё н.

2. перан. Акружаючае асяроддзе.

Літаратурнае н.

навако́льны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н.

Навакольная мясцовасць.

Навакольныя людзі.

Навакольныя гукі.

2. у знач. наз. навако́льнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н.

Любавацца навакольным.

3. у знач. наз. навако́льныя, -ых. Людзі, якія акружаюць каго-н.

Абыякавы да навакольных.

наваксава́ць гл. ваксаваць.

наваксо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і ваксаваць.