Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

даўгале́цце, -я, н.

Доўгае жыццё.

Прыклад чалавечага даўгалецця.

даўгалы́гі, -ая, -ае (разм.).

Вельмі высокі, худы і нязграбны.

Д. хлопец.

даўгано́сік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі жук з доўгім хабатком, шкоднік сельскагаспадарчых раслін.

Свірнавы д.

даўгата́, -ы́, ДМ -гаце́, мн.о́ты, -го́т, ж.

Геаграфічная каардыната, якая вызначае месца пунктаў на паверхні Зямлі адносна пачатковага мерыдыяна.

Заходнія даўготы.

даўгахва́левы, -ая, -ае.

Які працуе на доўгіх хвалях, прымае доўгія хвалі.

Даўгахвалевая радыёстанцыя.

даўгача́сны, -ая, -ае.

Тое, што і доўгачасовы.

Даўгачасная адсутнасць.

Даўгачасная абарона.

Даўгачасны агнявы пункт — моцнае абароннае збудаванне, прызначанае для вядзення агню з гармат, кулямётаў і інш.

|| наз. даўгача́снасць, -і, ж.

даўгі́, -а́я, -о́е.

Тое, што і доўгі.

даўгуне́ц, -нцу́, м.

Гатунак ільну з доўгім валакном.

даўжні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто ўзяў у доўг, пазычыў у каго-н.

Жыве нядрэнна сам і мае многіх даўжнікоў.

|| ж. даўжні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

даўжыня́, -і́, мн. даўжы́ні, даўжы́нь, ж.

1. Працягласць лініі, плоскасці, цела паміж двума крайнімі іх пунктамі.

Змераць даўжыню стала.

Меры даўжыні.

Д. вуліцы.

Д. ракі.

2. Працягласць у часе.

Д. рабочага дня.