Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дагартава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ту́ецца; зак.

Дасягнуць патрэбнага гарту.

Сталь дагартавалася.

|| незак. дагарто́ўвацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца.

дагартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Давесці да патрэбнага гарту.

Д. серп.

|| незак. дагарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дагарто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і дагарто́ўванне, -я, н.

дагары́, прысл.

1. На спіне, на спіну.

Ляжыць д.

2. Угору, уверх.

Як ні ары, абы чорным д. (прыказка).

Дагары нагамі

1) у перавернутым, перакручаным становішчы (быць і пад.);

2) уніз галавой, кулём (падаць, ляцець і пад.).

дагарэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Згарэць да канца або да якой-н. мяжы.

Дровы дагарэлі.

Свечка дагарэла.

2. перан. Перастаць свяціцца; патухнуць.

Зара дагарэла.

|| незак. дагара́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -а́е і дага́рваць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ае.

дагаспада́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм., іран.).

Давесці гаспадарку да заняпаду.

дагеста́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Насельніцтва Рэспублікі Дагестан, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. дагеста́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. дагеста́нскі, -ая, -ае.

дагістары́чны, -ая, -ае.

Які адносіцца да пары, што папярэднічала з’яўленню пісьменнасці.

Д. перыяд.

дагле́дзець, -гле́джу, -гле́дзіш, -гле́дзіць; -гле́дзь; -гле́джаны; зак., каго-што.

1. Паклапаціцца аб кім-, чым-н., акружыць увагай, стварыць добры догляд.

Д. хворага.

Д. дзяцей.

2. Заўважыць, не выпусціць з-пад увагі (звычайна з адмоўем).

Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам (прыказка).

|| незак. дагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

даглядзе́ць, -гляджу́, -глядзі́ш, -глядзі́ць; -глядзі́м, -гледзіце́, -глядзя́ць; -глядзі́; зак.

Скончыць прагляд чаго-н.

Д. кінафільм.

|| незак. дагле́джваць, -аю, -аеш, -ае.

дагля́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто даглядае каго-, што-н., наглядае за кім-, чым-н.

Д. коней.

2. Службовая асоба, якая даглядае дарожныя рэчы, грузы на мытні.

Мытны д.

|| ж. дагля́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. дагля́дчыцкі, -ая, -ае.