выздараўле́нне, -я, н.
1. гл. выздаравець.
2. Узнаўленне нармальнай дзейнасці арганізма пасля хваробы.
вызнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; незак.
1. гл. вызнаць.
2. што. Адкрыта трымацца якой-н. веры, вучэння, поглядаў і пад.
В. праваслаўе.
В. строгія маральныя правілы.
вы́знаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і з дадан. (разм.).
1. Тое, што і выведаць.
2. Тое, што і спазнаць.
В. тайну прыроды.
|| незак. вызнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць.
вызнача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Тое, што вызначае, выражае сабой што-н. (кніжн.).
Рытмічны в.
2. Кніга для даведак пры вызначэнні чаго-н. (спец.).
В. раслін.
вызнача́льны, -ая, -ае.
1. Які служыць для вызначэння чаго-н.
Вызначальныя рысы, адзнакі.
2. Які вызначае, абумоўлівае сабой што-н.
В. момант.
|| наз. вызнача́льнасць, -і, ж.
вы́значыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць выразны характар, раскрыцца, акрэсліцца.
Спецыфіка прадмета вызначылася не адразу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Поўнасцю скласціся.
Нашы адносіны цалкам вызначыліся.
3. Вылучыцца з ліку іншых чым-н.
В. ў баі.
В. сваёй храбрасцю.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым. Стаць знамянальным, паказальным дзякуючы чаму-н.
Дваццатае стагоддзе вызначылася выкарыстаннем атамнай энергіі.
|| незак. вызнача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
вы́значыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. што і з дадан. Распазнаць, высветліць, разабрацца ў чым-н., дакладна ўстанавіць.
В. прычыну.
В. адлегласць.
В. вугал (вылічыць).
2. што. Выявіць сутнасць, раскрыць змест чаго-н.
В. творчы метад пісьменніка.
В. новае навуковае паняцце.
3. каго-што. Загадзя прызначыць або намеціць наперад.
В. дзяжурных.
В. далейшыя планы.
4. што. Устанавіць, назначыць.
В. сродкі на будаўніцтва.
В. меру пакарання.
5. што. Абумовіць сабой, з’явіцца прычынай чаго-н.
Добрая падрыхтоўка вызначыла поспех.
6. што. Абазначыць якім-н. чынам.
В. мяжу тычкамі.
|| незак. вызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вызначэ́нне, -я, н. (да 1—4 і 6 знач.).